Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАЎРЫІЛ (ГОРБАЧ) 

ГАЎРЫІЛ (ГОРБАЧ)

[Пётр Дзмітрыевіч; 1881, в. Шалавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], архімандрыт. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Да восені 1922 настаяцель Благавешчанскага манастыра ў мяст. Ляды Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. Потым служыў у Мікалаеўскай царкве в. Трасцянец Мінскага р-на, у Мікалаеўскай царкве пас. Козырава (цяпер у межах Мінска). Арыштаваны 5.4.1933 у Мінску па адрасе: вул. Іванаўская, вуглавы дом, кв. 2. Асуджаны 7.6.1933 са святарамі і манахінямі Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.6.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Г. № 24819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".