Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАЎРЫІЛ (ВАЯВОДЗІН) 

ГАЎРЫІЛ (ВАЯВОДЗІН)

[Грыгорый Дзмітрыевіч; 1869, Санкт-Пецярбург — 17.12.1937, ГУЛАГ], архіепіскап. З мяшчанскай сям’і. Скончыў 8-ю Санкт-Пецярбургскую гімназію (1890), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1894). Пастрыжаны ў манашаства (1893). Рукапаложаны ў іераманаха, накіраваны выкладчыкам Уладзікаўказкага духоўнага вучылішча. У 1895 пераведзены ў Аляксандраўскую Арданскую, у 1896 у Магілёўскую духоўныя семінарыі. З 1898 інспектар Палтаўскай семінарыі. З 1901 у сане архімандрыта настаяцель Успенскага Уфімскага манастыра, член Уфімскай духоўнай кансісторыі. З 29.8.1908 настаяцель Богаяўленскага Жытомірскага манастыра, начальнік Жытомірскага вучылішча пастырства Валынскай епархіі, цэнзар «Волынских епархиальных ведомостей». З 10.7.1910 настаяцель Трыгорскага манастыра. 25.7.1910 у Жытомірскім кафедральным саборы хіратанісаны ў епіскапа Астрожскага, вікарыя Валынскай епархіі. З 9.6.1915 — епіскап Чэлябінскі, вікарый Арэнбургскай епархіі, з 26.1.1916  — епіскап Барнаульскі, вікарый Томскай епархіі, з 1919 — епіскап Акмолінскі, потым Петрапаўлаўскі. З 1922 настаяцель Томскага Багародзіцка-Аляксееўскага мужчынскага манастыра. У верас. 1922 ухіліўся ў  абнаўленчы раскол, але ў 1923 прынёс пакаянне і быў прыняты ў зносіны з РПЦ. У  другой палове 1923 узведзены ў сан архіепіскапа і ў 1924 прызначаны архіепіскапам Кінгісепскім, вікарыем Ленінградскай епархіі. Арыштаваны 19.4.1927. Пад следствам знаходзіўся ў Ленінградскай турме АДПУ. Вызвалены ў кастр. 1927. Са снеж. 1927 архіепіскап Полацкі і Віцебскі. У 1928 звольнены на пакой па ўласным прашэнні. У 1929 вярнуўся ў Ленінград. 17.2.1932 зноў арыштаваны і асуджаны да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў  Карагандзінскі канцлагер АДПУ Казахскай ССР. У зняволенні прыгавораны да ВМП і расстраляны.

Кр.: Их страданиями очистится Русь. М., 1996. С. 64; Степанов (Русак) В. Свидетельство обвинения. М., 1993. Т. 3. С. 213.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".