Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАРАЧКА (ГОРЯЧКО) Васілій Ігнатавіч 

ГАРАЧКА (ГОРЯЧКО) Васілій Ігнатавіч

[18.12.1876, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. (паводле інш. звестак Мінск) — 28.9.1937, Бабруйск, турма НКВД], протаіерэй. Беларус. З мяшчанскай сям’і. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1897?), рукапаложаны ў іерэя (1898). З 1900 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Новыя Валосавічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Лепель) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. З 1913 служыў у Міхайлаўскім храме в. Лошніца (тагачасны паштовы адрас: ст. Прыяміна) Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны камілаўкай (1914). З 1928 настаяцель Мікалаеўскага сабора ў Бабруйску Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл., узнагароджаны набедранікам. Арыштаваны 8.3.1931. Асуджаны з актыўнымі прыхаджанкамі Агаф’яй Рыжыкавай (н. ў 1883), Юліяй Разанавай (1870), Любоўю Трацеўскай (1874) 4.7.1931 калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў высылкі ў  Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Пасля вызвалення вярнуўся ў Бабруйск. Працаваў бухгалтарам у гарадской паліклініцы. Зноў арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 17.9.1937 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (№ 10784; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 31.8.1989 пракурорам Магілёўскай вобл., па другой (№ 7160-сн) 3.9.1960 Магілёўскім абл. судом.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; За Христа пострадавшие.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".