Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАПОНІК (ГАПОНИК) Міхаіл Віктаравіч 

ГАПОНІК (ГАПОНИК) Міхаіл Віктаравіч

[3.11.1899 в. Лабна-Агароднікі, цяпер Гродзенскі р-н — 26.9.1984], протаіерэй. Сын гміннага пісара. Скончыў Варшаўскае духоўнае вучылішча (1915), 2  класы Калужскай духоўнай семінарыі (1917). 1(14).5.1921 епіскапам Гродзенскім Уладзімірам (Ціханіцкім)* прызначаны псаломшчыкам у Пакроўскую царкву в. Алекшыцы, цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. 5.8.1922 пераведзены ў Раства-Багародзіцкі храм в. Масаляны, цяпер Бераставіцкі р-н. 28.5.1923 ажаніўся з Ганнай Пятроўнай Маліеўскай (н. ў 1902). 9.10.1924 пераведзены ў Раства-Багародзіцкую царкву в. Явар, цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл., 1.11.1925 — у Ільінскую царкву в. Ячна былога Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер тэрыторыя Польшчы. 10.6.1926 рукапаложаны ў дыякана Міхайлаўскай царквы в. Скідзель Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н. 4.11.1928 епіскапам Аляксіем (Грамадскім)** рукапаложаны ў іерэя. 15.2.1931 прызначаны настаяцелем Раства-Багародзіцкага храма в. Явар. З 15.8.1932 служыў у Петра-Паўлаўскай (?) царкве мяст. Астраўцы Гродзенскай вобл., з 4.2.1937 у храме в. Кузьмічы, цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл., з 1.1.1947 у Раства-Багародзіцкай царкве в. Гудзевічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. Узнагароджаны залатым нагрудным крыжам (1945), санам протаіерэя (14.4.1949). З 1956 і да 3.9.1959 настаяцель храма в.  Алекшыцы. Займаўся літаратурнай дзейнасцю, друкаваўся ў перыядычных выданнях. У 1939—48 выдаваў час. «Отечество». Арыштаваны 15.7.1959. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ да 2 гадоў ППК. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалены ў канцы 1960. Вярнуўся на радзіму 1.1.1961. З 23.3.1961 пенсіянер Маскоўскай патрыярхіі. Жыў у Ваўкавыску, потым у в. Кулёўшчына Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 219; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. Гродно, 2000. С. 260—261.


* [22.3.(4.4).1873, с. Быстрыцы Вяцкай губ., Расія — 18.12.1959, каля Парыжа]. Сын протаіерэя Міхаіла Пятровіча Ціханіцкага. Скончыў Вяцкую духоўную семінарыю (1893), Казанскую духоўную акадэмію (1898). Кандыдат багаслоўя. З 1923 архіепіскап Беластоцкі. У 1924 высланы з Польшчы ў Чэхію, адкуль пераехаў у Ніцу (Францыя). З 1925 архіепіскап Ніцкі. З 1947 мітрапаліт і?Экзарх Усяленскага Патрыярха.
** У 1934 пераведзены ў Валынскую губ. У 1940-я г. мітрапаліт Украінскай аўтаномнай праваслаўнай царквы. Забіты 7.5.1943 невядомымі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".