Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАПАНОВІЧ (ГАПАНОВИЧ) Сцяфан Казіміравіч 

ГАПАНОВІЧ (ГАПАНОВИЧ) Сцяфан Казіміравіч

[1865, в. Вайнілавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 2.9.1937, Мінск, турма НКВД]. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. служыў псаломшчыкам (?) у Ільінскай царкве ў мяст. Шацк Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны ў 1929. Асуджаны да 5 гадоў высылкі. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 5.8.1937. Асуджаны 25.8.1937 з шэрагам праваслаўных і рымска-каталіцкіх святароў, старастам і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.3.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Г. № 21281-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Синодик за веру и церковь Христову пострадавших вМинской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".