Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАНЗІН (ГАНЗИН) Васілій Сяргеевіч 

ГАНЗІН (ГАНЗИН) Васілій Сяргеевіч

[1895, Дзямідаў, цяпер райцэнтр Смаленскай вобл. — ?]. Беларус. Са шляхецкай сям’і. Скончыў Магілёўскую (?) духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель царквы в. Машанакі Магілёўскага р-на. Арыштаваны 16.5.1932. Асуджаны 3.9.1932 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі калегіяй АДПУ як «удзельнік контррэвалюцыйнай групоўкі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.10.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. і ўказам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР 16.1.1989. Групавая справа Г. і інш. № 10669 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.

 

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".