Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАНДАРОВІЧ (ГАНДАРОВИЧ) Анатолій Антонавіч 

ГАНДАРОВІЧ (ГАНДАРОВИЧ) Анатолій Антонавіч

[1910, мяст. Ілья Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 12.4.1975], протаіерэй. Беларус. У 1937—42 псаломшчык Віленскага Свята-Духава манастыра. У 1942—44 святар Мікалаеўскага храма в. Крайск, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. У 1944—46 служыў у архіерэйскай дамавой царкве ў Мінску. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 15.5.1946 у родным мяст. Асуджаны 28.10.1946 асобай нарадай МДБ за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў МДБ Магаданскай вобл. Вызвалены 30.7.1953. Вярнуўся ў Беларусь. Служыў у Свята-Троіцкай царкве ў Хоцімску Магілёўскай вобл. З 1956 настаяцель Крыжаўздзвіжанскага храма ў Касцюковічах Магілёўскай вобл. З 1963 служыў у Пакроўскай царкве в. Вялікія Лозіцы Магілёўскага р-на. У 1965—74 настаяцель Пакроўскага храма в. Стары Крыўск Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. З  30.4.1974 за штатам. Жонка святара Яўгенія Мацвееўна Гандаровіч памерла 5.12.1976. Рэабілітаваны 5.6.1964 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Г. №  18791-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".