Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАЛКІНА (ГАЛКИНА) Алена Дзмітрыеўна 

ГАЛКІНА (ГАЛКИНА) Алена Дзмітрыеўна

[май 1888, в. Сялозіна Тульскай губ., Расія — ?], манахіня. Руская. З сялянскай сям’і. У першай палове 1920-х г. насельніца Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Мінску. Потым прыхаджанка Мікалаеўскай царквы ў пас. Козырава (цяпер у межах Мінска). Арыштавана 27.4.1933 у Мінску па адрасе: вул. Лодачная, д. 9, кв. 1. Асуджана 7.6.1933 з інш. манахінямі і святарамі Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі і пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Г. і інш. № 24819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".