Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАГАЛУШКА (ГОГОЛУШКО) Аляксандр 

ГАГАЛУШКА (ГОГОЛУШКО) Аляксандр

[13.3.1909, в. Ласіца Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — пасля 1974], протаіерэй. Беларус. Сын святара Васілія Мітрафанавіча Гагалушкі. Скончыў 5 класаў Віленскай духоўнай семінарыі, двухгадовыя гімназіяльныя вячэрнія курсы, 1 курс Мастацкага ф-та імя Ф.Смуглевіча ў Вільні (1934), багаслоўска-пастырскія курсы ў Гродне (1946). З 22.12.1928 псаломшчык Пакроўскай царквы в. Мыта, цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. 15.9.1930 пераведзены ў Георгіеўскі храм в. Пераброддзе, цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. З 5.8.1934 псаломшчык Георгіеўскай (?) царквы ў Лідзе. З 25.2.1938 служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Стары Свержань, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны НКВД 18.9.1939. Асуджаны 2.7.1940 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 25.9.1941 як польскі грамадзянін. Да 11.6.1946 — на пасяленні ў Паўночным Казахстане. Працаваў мастаком. З 25.7.1946 псаломшчык Раства-Багародзіцкай царквы в. Ракавічы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. 20.10.1946 ажаніўся з Валянцінай Іванаўнай Карней (н. ў 1927). 27.10.1946 рукапаложаны ў іерэя Успенскай царквы в. Радзівонішкі, цяпер Лідскі р-н. Святаром у Ракавіцкую царкву прызначаны яго брат Пётр Гагалушка. 13.10.1947 у Г. нарадзілася дачка Ала. З 14.12.1950 і да 17.7.1958 служыў у царкве в.  Ракавічы. Узнагароджаны набедранікам (1948), скуф’ёй (19.11.1949), камілаўкай (1954). У 1954 і ў  1956 некаторы час кіраваў і прыходам Мікалаеўскай царквы в. Турэйск, цяпер Шчучынскі р-н. У сак. 1958 захварэў на туберкулёз. 27.3.1958 УТЭК Шчучынскага р-на прызнаны інвалідам 2-й групы. Больш за 3 гады не мог хадзіць. Пасля выхаду на пенсію некаторы час працаваў мастаком. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.4.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Г. № 23088-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення; www.orthos.org.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".