Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАВОРСКІ (ГОВОРСКИЙ) Яўгеній Васілевіч 

ГАВОРСКІ (ГОВОРСКИЙ) Яўгеній Васілевіч

[1885, мяст. Ляхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Верагодна, сваяк Васілія Алімпіянавіча Гаворскага* і  Фёдара Алімпіянавіча Гаворскага** . У першай палове 1910-х г. псаломшчык Успенскага храма ў мяст. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. 13.7.1914 рукапаложаны ў дыякана, потым у іерэя. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Азярыцкая Слабада (Слабада) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 15.10.1930. Асуджаны 11.1.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.11.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Г. № 28128-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.


* Протаіерэй. На службе з 1873. Да 1910 другі святар Міка­лаеўскага кафедральнага сабора ў Віцебску.
** На службе з 1889. Да 1904 настаяцель Пакроўскай царквы в.?Войхань Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н. З 1905 служыў у Свята-Троіцкім храме в. Обаль (тагачасны па­штовы адрас: ст. Кузьміно) Гарадоцкага пав., цяпер Гарадоцкі р-н.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".