Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ВЯЧЭРСКІ (ВЕЧЕРСКИЙ) Аляксей Фёдаравіч
[1897, в. Кабыльшчына Барысаўскага пав. Мінскай губ., з 1950 в. Садоўшчына Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту вартаўнік Барысаўскай Андрэеўскай царквы. Арыштаваны 5.2.1938 у Барысаве па адрасе: Газетны зав., д. 1. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1957 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа В. і інш. № 10397-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.