Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВЯРШЫНСКІ (ВЕРШИНСКИЙ) Павел Паўлавіч 

ВЯРШЫНСКІ (ВЕРШИНСКИЙ) Павел Паўлавіч

[1877, в. Лошніца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. Сын Паўла Вяршынскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?). У 1910-я г. супрацоўнік Мінскай казённай палаты. У 1930-я г. рэгент царквы св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай. Арыштаваны 31.7.1937. Асуджаны з архіепіскапам (абнаўленчым) Афанасіем (Вячоркам), часова кіруючым Беларускай мітраполіяй Філарэтам (Раменскім), святарамі Антоніем Кіркевічам, Сцяфанам Кульчыцкім, Міхаілам Рубановічам, Сергіем Садоўскім, дыяканам Уладзімірам Лобачам, актыўнымі прыхаджанамі Аляксандрам Наўроцкім, Надзеяй Пуйман і інш. 25.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 25.3.1989. Асабовая справа В. № 23479-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губерніи; БНДЦЭД.


* 1 Н. каля 1845. У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1866). Да 1886 настаяцель Міхайлаўскага храма в. Лошніца. Узнагароджаны набедранікам (да 1880).

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".