Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВЫСОЦКІ (ВЫСОЦКИЙ) Мікалай Аляксеевіч 

ВЫСОЦКІ (ВЫСОЦКИЙ) Мікалай Аляксеевіч

[1870, в. Калышкі Віцебскага пав., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. — 1933 (?), Віцебск, турма НКВД], дыякан. Беларус. З духоўнага саслоўя. Служыў у Свята-Троіцкай царкве с. Вярхоўе Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Веліжскі р-н Смаленскай вобл., Расія, у Свята-Троіцкай царкве с. Царковішча Веліжскага пав., цяпер Веліжскі р-н. Арыштаваны 11.3.1933. Пад следствам знаходзіўся ў Віцебскай турме АДПУ. Асуджаны 9.6.1933 з шэрагам святароў калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай антысавецкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа В. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: За Христа пострадавшие; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".