Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВЫСОЦКІ (ВЫСОЦКИЙ) Іосіф Ігнаціевіч 

ВЫСОЦКІ (ВЫСОЦКИЙ) Іосіф Ігнаціевіч

[23.2.1890, в. Цараўцы Слуцкага пав. Мінскай губ., з 1935 в. Кірава Слуцкага р-н Мінскай вобл. — другая палова 1950-х г.], псаломшчык. Беларус. Сын Ігнація Высоцкага*. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча (1905). З 1910 псаломшчык царквы в. Урэчча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер г.п. Любанскага р-на Мінскай вобл. У 1912—19 на вайсковай службе. З 1919 служыў ва Успенскай царкве в. Лаўрышава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. У 1920 перамешчаны да Пакроўскай царквы ў в. Ёдчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 22.7.1945. Асуджаны ваенным трыбуналам у Баранавічах да 10 гадоў ППК. Вызвалены ў 1954. З канцлагера вярнуўся смяротна хворым і неўзабаве памёр.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў?іерэя (27.8.1878). Прызначаны настаяцелем Благавешчанскай царквы в. Горна (тагачасны паштовы адрас: ст. Даўгінава) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. З?1881—82 служыў у Касма-Даміянаўскім храме в. Тонава Слабада (тагачасны паштовы адрас: Койданава) Мінскага пав. З 1890 настаяцель Іаана-Багаслоўскай царквы ў в. Цараўцы.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".