Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВОЛКАЎ (ВОЛКОВ) Фёдар Уладзіміравіч 

ВОЛКАЎ (ВОЛКОВ) Фёдар Уладзіміравіч

[1870, ст.  Мегледы (Мягледы) Баравіцкага (?) пав. Наўгародскай губ., Расія — ?]. Атрымаў вышэйшую духоўную адукацыю. Падчас 1-й сусветнай вайны палкавы святар 100-га пяхотнага палка. Арыштаваны 2.3.1930 у в.  Касалапенкі (?) тагачаснага Бараўлянскага сельсавета Віцебскага р-на. Асуджаны 16.6.1930 з шэрагам інш. святароў Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. 7.2.1933 калегіяй АДПУ Заходне-Сібірскага краю пазбаўлены на 3 гады права жыць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа В. і  інш. № 21056-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.

 

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".