Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ВОЛКАЎ (ВОЛКОВ) Міхаіл Пятровіч
[1876 ці 1877, в. Высокае Краснінскага пав. Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], протаіерэй. Рускі. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1900—10-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Вендараж Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. У пачатку 1930-х г. служыў у Трох-Свяціцельскім кафедральным саборы ў Магілёве, потым ў царкве на могілках. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа В. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; За Христа пострадавшие.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.