Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВІНАГРАДСКІ (ВИНОГРАДСКИЙ) Мікалай Сяргеевіч 

ВІНАГРАДСКІ (ВИНОГРАДСКИЙ) Мікалай Сяргеевіч

[1899, Віцебск — ?]. З сям’і ўрача. У 1918—22 жыў ва Уладзівастоку. З 1923 — у Маскве і Падмаскоўі. Скончыў Маскоўскі інстытут сплаваў (1925). Выкладаў у маскоўскіх СШ. Падчас арышту настаўнік фізікі ў школе ваенных аўтатэхнікаў. Актыўны прыхаджанін аднаго з маскоўскіх храмаў. Арыштаваны 14.4.1931 у Маскве па адрасе: 1-ы Уваздзвіжанскі зав., д. 16, кв. 5. Пад следствам знаходзіўся ў Бутырскай турме. Праходзіў па справе «Піўноўскага І.А. і інш. (ІПЦ)». Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Хутчэй за ўсё, у другой палове 1931 справа В. была спынена, а ён вызвалены. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".