Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВЕРАКСІН (ВЕРАКСИН) Аляксандр Сяргеевіч 

ВЕРАКСІН (ВЕРАКСИН) Аляксандр Сяргеевіч

[1873, Віленская губ. — 1918, Чаркасы]. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1896). Служыў у цэрквах Дзісенскага і Свянцянскага пав. Віленскай губ., Беразвецкім Раства-Багародзіцкім манастыры Дзісенскага пав. (цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.), выкладаў у царкоўна-прыходскіх школах, кіраваў жаночай настаўніцкай школай, быў старшынёй Глыбоцкага аддзялення «Союза русского народа». З 1907 дэпутат ІІІ Дзяржаўнай думы ад рускага насельніцтва Віленскай губ., член камісіі па народнай адукацыі. У сярэдзіне 1910-х г. настаяцель царквы ў Чаркасах Кіеўскай губ., узведзены ў сан протаіерэя. У 1918 павешаны чырвонаармейцамі на варотах свайго дома.

Літ.: Памятная книжка Виленской губернии; Новые мученики россійскіе. В 2-х ч. Сост. протопресвитер Польскій М. Ч. 1. С. 203. Рэпрынтнае выданне. М., год не пазначаны. Арыгінальнае выданне выдадзена ў Нью-Ёрку ў 1957; За Христа пострадавшие.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".