Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВЕНІЯМІН (НАВІЦКІ) 

ВЕНІЯМІН (НАВІЦКІ)

[Сяргей Васілевіч; 25.9.1900, в. Крывічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Ракаў) Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 14.10.1976, Чэбаксары], епіскап, сын Васілія Навіцкага* , брат Валерыяна (Навіцкага). Пасля сканчэння Слуцкага духоўнага вучылішча (1914) паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, у якой вучыўся да яе закрыцця ў 1918. З 1919 настаўнік школы в. Печураны Слуцкага пав., цяпер Капыльскі р-н. З 1921 псаломшчык Свята-Троіцкай царквы в. Дарава (тагачасны паштовы адрас: ст. Баранавічы) Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. З 1922 вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, з 1925 на багаслоўскім ф-це Варшаўскага ун-та. 25.12.1928 пастрыжаны ў іераманаха. Пасля сканчэння ун-та (1929), член Духоўнага сабора Успенскай Пачаеўскай Лаўры. 17.5.1934 узведзены ў сан архімандрыта. З лета 1936 настаяцель Пакроўскай царквы ў Львове, благачынны праваслаўных прыходаў Галіцыі. У снеж. 1937 абараніў дысертацыю «Об изменяемости канонов православной церкви» і атрымаў ступень магістра багаслоўя. 15.7.1941 хіратанісаны ў епіскапа Пінскага і Палескага, вікарыя Валынскай епархіі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Са жн. 1942 епіскап Палтаўскі і Лубненскі. Арыштаваны ў 1944 у  Кіеве. Асуджаны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з Калымскіх канцлагераў. Вызвалены ў 1956. З ліст. 1956 епіскап Омскі і Цюменскі. 12.2.1958 узведзены ў сан архіепіскапа. З 21.2.1958 архіепіскап Іркуцкі і Чыцінскі. З 31.5.1973 архіепіскап Чэбаксарскі і Чувашскі.

Кр.: За Христа пострадавшие.


* Протаіерэй. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1896). З 1897 служыў у Міхайлаўскай царкве в.?Грабава Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. З 1901 настаяцель Аляксандра-Неўскай цар­квы в. Крывічы. З 1911 служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Саві­чы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Благачынны (з 1915) 2-й акругі цэркваў Слуцкага пав.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".