Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАСЮТОВІЧ (ВАСЮТОВИЧ) Іаан Васілевіч 

ВАСЮТОВІЧ (ВАСЮТОВИЧ) Іаан Васілевіч

[1862, в. Кіцкова Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія — ?]. Рускі. Верагодна, сын Васілія Андрэевіча Васютовіча* . Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1885). Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Казловічы Віцебскага пав., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. З 1906—07 настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Лясохіна Веліжскага пав. Віцебскай губ. (цяпер Смаленская вобл., Расія), законанастаўнік Лясохінскага царкоўна-прыходскага вучылішча. З 1913—14 служыў у Еўфрасіннеўскай царкве в. Бароўка Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. ўхіліўся ў абнаўленчы раскол. У 1930-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы ў мяст. Асвея Дрысенскага пав., цяпер Верхнядзвінскі р-н. Арыштаваны 6.11.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.

 


* Вучыўся ў духоўнай семінарыі. На службе з 1859. Да 1904 настаяцель дамавой Свята-Духавай царквы пры Віцебскім жаночым духоўным вучылішчы.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".