Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАСЮКОВІЧ (ВАСЮКОВИЧ) Лаўр 

ВАСЮКОВІЧ (ВАСЮКОВИЧ) Лаўр

[18.8.1877, мяст. Бягомль Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер г.п. Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 1926 (?), Мінск, турма НКВД]. Беларус. Сын Пятра Васюковіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1899). Прызначаны псаломшчыкам Петра-Паўлаўскай царквы в. Кішчына Слабада Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (14.11.1899). Служыў у Георгіеўскай царкве в. Маканавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. З 15.3.1904 судовы следчы цэркваў 3-й акругі Рэчыцкага пав. З 5.4.1905 настаяцель Касма-Даміянаўскай царквы в. Зборск Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. З 15.8.1905 павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры Навагрудскім Свята-Мікалаеўскім саборы. З 1909 другі святар Ігуменскага Раства-Багародзіцкага храма, старшыня Ігуменскага аддзялення Епархіяльнага вучылішчнага савета. З 1910 справавод Мінскага епархіяльнага вучылішчнага савета. З 1911 настаяцель царквы ў гонар вобраза «Усіх смуткуючых радасць» пры Мінскай губернскай турме. Адначасова загадчык і законанастаўнік 1-класнай царкоўнай школы. 2.3.1915 пераведзены 4-м святаром у Мінскі Екацярынінскі сабор. Узнагароджаны набедранікам (1902), скуф’ёй (1907), камілаўкай (1914). Быў жанаты на дачцэ святара Паўла Вяршынскага, гадаваў дачку Любоў (н. ў 1901). У  1923 адмовіўся стаць «абнаўленцам» і выведзены за штат. Арыштаваны 9.7.1926 у Мінску па адрасе: вул. Ракаўская, д. 2, кв. 2. Асуджаны 29.11.1926 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.7.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа В. № 20405-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 136, в. 1, с. 41145; Касяк І. З гісторыі праваслаўнай Царквы беларускага народу. Нью-Ёрк, 1956.

 


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў?іерэя (26.10.1869). З 1874 настаяцель Раства-Багародзіцкай, з 1886 да 1906 Пакроўскай цэркваў мяст. Бягомль. Узнагароджаны скуф’ёй, ордэнам св. Анны 3-й ступені (да 1901)

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".