Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАСІЯН (ЦЯРНОВЕЦ) 

ВАСІЯН (ЦЯРНОВЕЦ)

[Васілій Сцяпанавіч; 1886, в. Расное Харкаўскай губ., цяпер Украіна — ?], іераманах. Украінец. З сялянскай сям’і. З 1923 служыў пры царкве Свята-Троіцкага манастыра ў Слуцку Мінскай губ. У 1926 далучыўся да абнаўленцаў. Арыштаваны 11.9.1929. Асуджаны 20.11.1929 са святарамі Мінскай епархіі Яўгенам Каржанеўскім, Сяргеем Рункевічам, дыяканам Пракофіем Зданко і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Зноў арыштаваны ў 1935. Вызвалены ў 1940. З 1943 — настаяцель Успенскага храма в. Халопенічы Крупскага р-на Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.3.1992 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Ц. № 33583-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".