Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАСІЛЬЕЎ (ВАСИЛЬЕВ) Сергій Гаўрылавіч 

ВАСІЛЬЕЎ (ВАСИЛЬЕВ) Сергій Гаўрылавіч

[1870, Гродна — 2.9.1937, Мінск, турма НКВД], протаіерэй. Беларус. Са шляхецкай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1905 служыў у Георгіеўскай царкве в. Сяргеевічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Георгіеўскай царквы в. Юравічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Хутар) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. У 1930-я г. зноў служыў у царкве в. Сяргеевічы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны 25.8.1937 з шэрагам праваслаўных і рымска-каталіцкіх святароў, старастам і актыўнымі прыхаджанамі за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.3.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа В. № 21201-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии;НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".