Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАСІЛЬЕЎ (ВАСИЛЬЕВ) Аляксій Філіпавіч 

ВАСІЛЬЕЎ (ВАСИЛЬЕВ) Аляксій Філіпавіч

[1870, в. Шылава Аршанскага пав. Магілёўскай губ. цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 22.8.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. Скончыў духоўнае вучылішча. Служыў псаломшчыкам, дыяканам у Свята-Духавай царкве в. Высачаны Аршанскага пав., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. 22.9.1906 прызначаны настаўнікам у Аршанскую саборную мужчынскую царкоўна-прыходскую школу. 23.11.1906 псаломшчык, потым дыякан Аршанскага Уваскрасенскага сабора. Рукапаложаны ў іерэя. З 1908 настаяцель Успенскага храма в. Новы Боль (Бель) Аршанскага пав., цяпер Лёзненскі р-н. Меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 6.9.1929. Асуджаны калегіяй АДПУ 20.1.1930 з інш. святарамі, старастам і  актыўнымі прыхаджанамі царквы асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 17.7.1937. Прыгавораны 9.8.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 9504-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 16.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл., па другой — 10.2.1960 Віцебскім  абл. судом.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.

 

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".