Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАСІЛІЙ (ТАМАШЧЫК) 

ВАСІЛІЙ (ТАМАШЧЫК)

[Уладзімір Данілавіч; 15.4.1900, в. Вялікія Азяраны Гродзенскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 9.6.1970, Нью-Йорк], рэлігійны дзеяч, публіцыст. Беларус. З сялянскай сям’і. Вучыўся ў школе ў Гродне. З пачаткам 1-й сусветнай вайны сям’я В. эвакуіравалася ў Расію. Са снеж. 1915 у Омску, скончыў СШ (1920). У 1921 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у маёнтку Дубляны пад Вялікай Бераставіцай. У 1920-я г. далучыўся да бел. нацыянальнага руху, удзельнічаў у рабоце Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1927. Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. З 1930 у Чэхаславакіі, вучыўся на агранамічным ф-це Пражскага політэхнічнага інстытута. Пасля сканчэння (1934) запрошаны на пасаду асістэнта Пражскага інстытута заалогіі. Быў сакратаром старшыні Рады БНР В.Захаркі. У гады 2-й сусветнай вайны на кароткі час вярнуўся ў Дубляны. Пазней пераехаў у Беласток, дзе працаваў нам. рэдактара бел. газ. «Новыя дарогі». З 1944 — у Мюнхене. Абраны старшынём Цэнтральнага беларускага камітэта. 23.4.1949 у Канстанцы (Германія) прыняў манашаскі пастрыг з імем Васілій. 19.12.1949 у Мікалаеўскай царкве ў Розенгайме ўзведзены вышэйшымі духоўнымі ўладамі Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў сан епіскапа Беларускай аўтакефальнай царквы на эміграцыі. У 1951 скончыў Украінскую багаслоўскую акадэмію ў эміграцыі. На свяшчэнным Саборы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў 1951 абраны адміністратарам БАПЦ у ЗША, Канадзе і Еўропе. З 2-й паловы 1951 жыў у Нью-Йорку, дзе арганізаваў епіскапальны цэнтр БАПЦ у Паўн. Амерыцы. З 1955 выдаваў орган БАПЦ «Голас царквы». Пры яго ўдзеле і адабрэнні ў 1966 выдадзены праваслаўны малітоўнік на бел. мове. Некаторы час узначальваў Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Выступаў у Сенаце ЗША ў сувязі з угодкамі абвяшчэння БНР. Быў асабіста знаёмы з прэзідэнтамі ЗША Л.Джонсанам і Р.Ніксанам. Садзейнічаў арганізацыі новых прыходаў БАПЦ і школ беларусазнаўства.

Літ.: Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993; ЭГБ, т. 6—2; Garbiñski J., Turonek J. Bia³oruski ruch chrześcijański XX wieku; Рэпрэсаваныя...

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".