Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАСІЛІЙ (РАТМІРАЎ) 

ВАСІЛІЙ (РАТМІРАЎ)

[Васілій Міхайлавіч; 29.12.1881 — канец 1960-х — пачатак 1970-х г.], архіепіскап. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. Рукапаложаны ў іерэя (1912). Служыў у?Свята-Міхайлаўскім храме Ейска, цяпер Кубанская вобл., Расія. У 1914 рукапаложаны ў сан протаіерэя і?прызначаны настаяцелем Ейскага храма. У 1920 прыняў манашаства, узведзены ў сан архімандрыта. 4.11.1921 хіратанісаны ў епіскапа Ейскага, вікарыя Стаўрапольскай епархіі. У першай палове 1920-х г. ухіліўся ў абнаўленчы раскол. У маі 1927 арыштаваны і асуджаны да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. і Карэльскай АССР. Пасля вызвалення ў жн. 1932 абнаўленчым сінодам прызначаны «архіепіскапам Армавірскім і Майкопскім». У чэрв. 1935 «мітрапаліт Курскі». З 21.6.1938 кіраўнік справамі абнаўленчага сінода. 30.8.1939 адмовіўся ад сана, але быў пакінуты на пасадзе кіраўніка справамі. У ліп. 1941 прынёс пакаянне Патрыяршаму Месцаблюсціцелю мітрапаліту Сергію (Страгародскаму) і прызначаны епіскапам на Жытомірскую, у канцы жн. 1941 на Калінінскую кафедры. У 1942 узведзены ў сан архіепіскапа. З 1943 — архіепіскап Калінінскі і Смаленскі. Падчас 2-й сусветнай вайны з афіцэрамі НКВД Івановым, Міхеевым, Рыбкінай (пасля вайны вядомая савецкая дзіцячая пісьменніца Зоя Васкрасенская) і інш. ўдзельнічаў у аперацыі «Паслушнікі», мэтай якой было ўвядзенне афіцэраў НКВД у кола рэлігійных дзеячаў. У 1944 па загадзе І.Сталіна ўзнагароджаны залатым гадзіннікам і медалём. З верас. 1944 да снеж. 1946 — архіепіскап Мінскі і Беларускі. У крас. 1945 за «архіпастырскую працу і патрыятычную дзейнасць» узнагароджаны правам нашэння крыжа на клобуку. 30.12.1946 падаў прашэнне аб звальненні на пакой. 13.5.1947 выкліканы Свяшчэнным Сінодам для дачы тлумачэнняў, але на сустрэчу не з’явіўся і быў забаронены ў свяшчэннаслужэнні. Паводле некаторых звестак жыў у Кунцава Маскоўскай вобл.

Літ.: Судоплатов П. Разведка и Кремль. Записки нежелательного свидетеля. М., 1997, с. 190—192; Воскресенская З. Под псевдонимом Ирина. М., 1997, с. 65—70; Правящие архиереи Минской епархии.

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".