Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАСІЛІЙ ІЗМАЙЛАЎ 

ВАСІЛІЙ ІЗМАЙЛАЎ

[Васілій Васілевіч; 4.6.1885, Вышні Валачок Цвярской губ., цяпер Цвярская вобл. Расія — 22.2.1930, ГУЛАГ], свяшчэннамучанік. Рускі. Скончыў Цвярскую духоўную семінарыю (1905), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1910). Ажаніўся. У 1912 і ў 1914 у В. нарадзіліся сыны Мікалай і Васілій. Пасля рукапалажэння ў святара выкладаў дагматычнае і маральнае богаслоўе, французскую мову ў Мінскай духоўнай семінарыі. З 1920 настаяцель Пакроўскай царквы в.  Азярыцкая Слабада (Слабада) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. З 1927 настаяцель Уваскрасенскага сабора ў Барысаве Мінскай вобл. Трапіў пад кантроль агентуры АДПУ, якая выявіла, што святар «заклікаў грамадзян бараніць царкву і выступаў супраць абнаўленцаў». Арыштаваны 2.6.1927. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.8.1927 да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 21.4.1992. Асабовая справа В. № 32889-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб, 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".