Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАРЛААМ РАШАНЦАЎ 

ВАРЛААМ РАШАНЦАЎ

[Віктар Сцяфанавіч; 8.6.1978, Тамбоў, Расія — 20.2.1942, ГУЛАГ], архіепіскап. З купецкай сям’і. Брат Германа Сцяфанавіча (Рашанцава)* . Скончыў Тамбоўскую класічную гімназію (1896), Казанскую духоўную акадэмію (1900?). З восені 1901 выкладчык Уфімскага духоўнага вучылішча. 9.10.1901 рукапаложаны ў іерадыякана. З 1902 выкладчык, з 1903 інспектар Уфімскай духоўнай семінарыі. З 1906 рэктар Палтаўскай духоўнай семінарыі ў сане архімандрыта. 13.1.1913 хіратанісаны ў епіскапа Гомельскага, вікарыя Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 23.6.1919. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай агітацыі». Вызваленны 5.7.1919 пасля прашэння 5 тысяч веруючых. З другой паловы 1919 (?) епіскап Мсціслаўскі, вікарый Магілёўскай епархіі, з 1922 часова кіруючы Магілёўскай, з 1923 — Пскоўскай, потым Гомельскай епархіямі. Зноў арыштаваны ў 1924. Асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Яраслаўскай турме АДПУ. Са снеж. 1927 часова кіруючы Любімскім вікарыяцтвам Яраслаўскай епархіі. Зноў арыштаваны ў верас. або ў снеж. 1929. 3.1.1930 прыгавораны да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Котласкі канцлагер АДПУ Комі АССР. У зняволенні асуджаны да 10 гадоў ППК. У 1933 мера пакарання заменена высылкай. Зноў арыштаваны ў 1941. Памёр у адным з канцлагераў Валагодскай вобл.

Кр.: За Христа пострадавшие; Степанов (Русак) В. Свидетельство обвинения. 1993. Т. 1. С. 130; Книга памяти жертв политических репрессий в Нижегородской области.

 

 


Н. ў 1876 у Тамбове. Да арышту епіскап Вязненскі, вікарый Маскоўскай епархіі. Арыштаваны ў 1928. Асуджаны да 3 гадоў ППК. Зноў арыштаваны 2.3.1934 у Арзамасе. Прыгавораны 15.4.1934 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ссылкі ў Паўночны край.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".