Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ВАЛЧОК-ВОЛКАЎ (ВОЛЧОК-ВОЛКОВ) Аляксій Емяльянавіч
[1898, в. Новае Сяло Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у адной з цэркваў мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 11.9.1937. Асуджаны 15.9.1937 з шэрагам інш. святароў тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа В. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.