Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАЛЕРЫЯН НАВІЦКІ 

ВАЛЕРЫЯН НАВІЦКІ

[чэрв. 1897, в. Грабава (Грабаў) Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — пасля 23.2.1930, Слуцк, АДПУ], свяшчэннамучанік. Сын Васілія Навіцкага* , брат епіскапа Веніяміна (Навіцкага). Пасля сканчэння Слуцкага (?) духоўнага вучылішча паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, у якой вучыўся да яе закрыцця (1918). З 1921 — студэнт юрыдычнага ф-та БДУ. У 1923 пасля смерці бацькі вырашыў стаць святаром. У тым жа годзе рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем царквы в. Цялядавічы, дзе служыў яго бацька. Пасля арганізацыі ў акрузе антырэлігійных гурткоў заявіў, што не будзе адпяваць сялянаў, якія ходзяць на спектаклі, што зневажаюць пачуцці вернікаў. Здолеў адстаяць царкву, якую калгас намерваўся забраць пад сховішча збожжа. Жыхары Цялядавічаў прыгадваюць, што Н. вярнуў да веры многіх людзей. Гэтага савецкая ўлада яму не даравала. Арыштаваны 11 (па інш. звестках 14) студз. 1930 Цімкавіцкім пагранатрадам АДПУ. Зняволены ў Слуцкай турме. Падчас вобыску ў Н. знойдзена перапіска са сваякамі, якія жылі ў Зах. Беларусі. Гэта стала дадатковым пунктам абвінавачання. У  турме следчыя прапаноўвалі святару ўзамен на жыццё адмовіцца ад сану і апублікаваць пра тое нататку ў мясцовай газеце, але ён адмовіўся. 23.2.1930 паводле пастановы калегіі АДПУ асуджаны са святарамі Пятром Грудзінскім, Аляксандрам Радакоўскім і інш. за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Жонка Н. засталася адна з чатырма дзецьмі. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 25.5.1957. Асабовая справа Н. № 10303-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў.

13.12.1921 арыштаваны Навіцкая Людміла Мікалаеўна (н. ў 1876 у в. Цялядавічы), маці В.Навіцкага і яе дачка, сястра В.Навіцкага, вучаніца няпоўнай СШ в. Цялядавічы Навіцкая Анастасія Васілеўна (н. ў 1905). Яны абвінавачваліся ў «шпіянажы на карысць Польшчы». 5.2.1922 Л.Навіцкая пастановай калегіі АДПУ была асуджана да 3 гадоў пазбаўлення волі, а справа А.Навіцкай (№  34958-с; захоўваецца з  фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі) «перададзена на камісію па разглядзе спраў непаўналетніх злачынцаў». Неўзабаве пасля прысуду памёр муж Л.Навіцкай настаяцель царквы в. Цялядавічы айцец Васілій. Далейшы лёс Л. і А.  Навіцкіх невядомы. Рэабілітаваны 18.11.1992 пракуратурай Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Касяк І. З гісторыі праваслаўнай Царквы беларускага народу. Нью-Ёрк, 1956; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии.


* Протаіерэй. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894), рукапаложаны ў іерэя (1896). Служыў у Свята-Міхайлаўскай царкве в. Грабава. З 1899 настаяцель Аляксандра-Неўскай царквы в.?Крывічы Мінскага (Слуцкага) пав., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. З 1902 служыў у Крыжаўздзвіжанскай царкве в. Цэпра Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Магілёўскай вобл. З?1911 настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Савічы Слуцкага пав., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. З 1916 служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Цялядавічы Слуцкага пав., цяпер Капыльскі р-н. З?1917 благачынны цэркваў 2-й акругі Слуцкага пав.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".