Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ВАЛАЧКОВІЧ (ВОЛОЧКОВИЧ) Антоній
[1874, в. Хатынічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Сын Пятра Валачковіча* (н. каля 1830), унук Пятра Валачковіча** (н. каля 1810). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894). Рукапаложаны ў іерэя (1895). Служыў у Пакроўскай царкве в. Кабылянка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Знаменка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. З 1914 настаяцель Касма-Даміянаўскай царквы в. Цытва Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 22.2.1930. Асуджаны 5.3.1930 з шэрагам інш. святароў Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Новасібірск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа В. і інш. № 26857-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Статистические сведения о церквах и причтах Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.