Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАЛАДУЦКІ (ВОЛОДУЦКИЙ) Іван Іванавіч 

ВАЛАДУЦКІ (ВОЛОДУЦКИЙ) Іван Іванавіч

[1869, в. Дабея Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. Верагодна, брат Міхаіла Іванавіча Валадуцкага* і  Георгія Іванавіча Валадуцкага** . Да арышту псаломшчык Свята-Духавай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 29.12.1929. Праходзіў па адной справе са святаром Мікалаем Мацкевічам. Асуджаны 13.4.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 6 месяцаў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа В. і інш. № 21052-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.


* На службе з 1881. Рукапаложаны ў іерэя. Да 1906—07 настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Лясохіна Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія. Потым служыў у?Раства-Багародзіцкай царкве в. Пухнава Веліжскага пав., цяпер Пскоўская вобл., Расія.
** На службе з 1884. Рукапаложаны ў іерэя. Да 1906—07 — святар Мікалаеўскай царквы в. Крута-Сергіева Веліжскага пав. Далей служыў у Мікалаеўскім храме в. Гарадзішча таго ж пав. З?1913—14 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Езярышча Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".