Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ВАЙТКЕВІЧ (ВОЙТКЕВИЧ) Васілій Аляксандравіч 

ВАЙТКЕВІЧ (ВОЙТКЕВИЧ) Васілій Аляксандравіч

[1875, с. Крута-Сергіеўскае (?) Вяземскага пав. Смаленскай губ., цяпер Вяземскі р-н Смаленскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Цяпіна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай храма ў мяст. Бачэйкава Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер вёска Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.4.1931. Асуджаны 27.8.1931 з інш. свяшчэннаслужыцелямі Полацка-Віцебскай епархіі калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.10.1988 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа В. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

15.4.1931 у в. Дварэц Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. арыштавана Вайткевіч (Стукаліч) Ганна Міхайлаўна (н. ў 1879 у в. Гарадзішча, цяпер Віцебская вобл., у сям’і святара, атрымала сярэднюю адукацыю), жонка Васілія Вайткевіча. 27.8.1931 асуджана з  мужам за тое ж «злачынства» да 3 гадоў высылкі. Далейшы яе лёс таксама невядомы. Рэабілітавана ў адзін дзень з мужам.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Дзяржаўны архіў Віцебскай вобл., ф. 1070, в. 1, с. 32, л. 98—119.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".