Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БЯЛЯЕЎ (БЕЛЯЕВ) Пётр 

БЯЛЯЕЎ (БЕЛЯЕВ) Пётр

[1874, в. Росіца Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], сын Пятра Іванавіча Бяляева* і, верагодна, брат Аляксія Пятровіча Бяляева** . Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Голышава Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія. З 1910 другі святар Мікалаеўскага сабора ў Дрысе Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінск, райцэнтр Віцебскай вобл. З 1912 настаяцель Полацкага Мікалаеўскага сабора, благачынны цэркваў 1-й акругі Полацкага пав. Віцебскай губ., павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ. У 1920-я г. служыў у Пакроўскім саборы ў Віцебску. Меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 8.12.1931. Асуджаны 14.7.1932 з 15  святарамі, царкоўнымі служыцелямі і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены з-пад аховы (дата не ўказана). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.


* Да 1906—07 настаяцель царквы ў гонар Еўфрасінні Полацкай в. Росіца.
** У 1900—10-я г. настаяцель храма ў Дзісне Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".