Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БЯЛЫНІЦКІ-БІРУЛЯ (БЯЛЫНИЦКИЙ-БИРУЛЯ) Барыс Андрэевіч 

БЯЛЫНІЦКІ-БІРУЛЯ (БЯЛЫНИЦКИЙ-БИРУЛЯ) Барыс Андрэевіч

[1874 ці 1875 — 18.9.1918, Віцебск, турма ЧК], службовец, рэлігійны дзеяч. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да 1917 павятовы член Віцебскага акруговага суда, удзельнік Памеснага Сабора РПЦ ад Полацкай епархіі. 5.7.1918 арыштаваны органамі ЧК у Віцебску. Зняволены ў Віцебскай турме. Епіскап Дзвінскі Панцеляіман (Ражноўскі) звярнуўся да Патрыярха Ціхана (Бялавіна) з просьбай аказаць садзейнічанне ў вызваленні членаў Сабора. 18.9.1918 Віцебскай губернскай ЧК асуджаны да ВМП без прад’яўлення абвінавачання. Расстраляны. На 169-м паседжанні Сабора было аб’яўлена, што «Бялыніцкі-Біруля Б.А. і Палонскі Г.І. узяты заложнікамі і расстраляны ў адказ на забойства Урыцкага і  раненне Леніна».

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".