Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БЯЛОЎ (БЕЛОВ) Фёдар Міхайлавіч 

БЯЛОЎ (БЕЛОВ) Фёдар Міхайлавіч

[1887, Магілёў — ?], дыякан. З мяшчанскай сям’і. Бацька Яўгеніі Бяловай. У пачатку 1900-х г. — паслушнік Бялыніцкага Раства-Багародзіцкага манастыра. 5.7.1906 прызначаны псаломшчыкам, у 1910-я (?) г. — дыяканам Магілёўскага Іосіфаўскага кафедральнага сабора. Акрамя Яўгеніі меў дачку Ніну (н. ў 1921) і сына Ціхана (1925). Арыштаваны 21.3.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Энгельса, д. 6. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер АДПУ Хабараўскага краю. Вызвалены 3.8.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. № 27605-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".