Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БЯЛЕЦКІ (БЕЛЕЦКИЙ) Кірыл Еўдакімавіч 

БЯЛЕЦКІ (БЕЛЕЦКИЙ) Кірыл Еўдакімавіч

[1884, в. Лазукі Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Казяны Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 26.5.1932. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Іванам Казаковым (н. ў 1888), яго сястрой Анастасіяй Казаковай (1879), Марыяй Пурвінай (1887), Рыгорам Салаўёвым (1880). Асуджаны 21.8.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Б. і інш. № 20810-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".