Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БУРАК Мікалай 

БУРАК Мікалай

[каля 1870 — ?]. Беларус. У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам Свята-Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Коўбча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. 10.1.1894 рукапаложаны ў іерэя і 13.2.1894 прызначаны настаяцелем Свята-Мікалаеўскага храма в. Малыя Дольцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. У 1898 пераведзены ў Пакроўскую царкву в. Зазер’е (тагачасны паштовы адрас: ст. Пярэжыр) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны набедранікам (да 1900). Рэпрэсаваны, верагодна, у 1920-я г.

9.7.1928 у в. Зазер’е з актыўнымі прыхаджанамі Пакроўскай царквы Васілём Іванавічам Прастаком (н. ў 1876), Аляксандрам Васілевічам Прохарчыкам (1890), Паўлам Емяльянавічам Сачыкам (1908) арыштаваны Бурак Андрэй Мікалаевіч (н. ў 1900; атрымаў сярэднюю адукацыю), сын Мікалая Бурака. 7.9.1928 асобай нарадай АДПУ асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 6 месяцаў ППК. Зноў арыштаваны 26.2.1930. Прыгавораны 18.3.1930 за тое ж «злачынства» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 32324-с; захоўваецца з фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 2.4.1992 пракуратурай Беларусі, па другой (№ 22637-с; захоўваецца тамсама) 28.4.1989 пракуратурай БССР.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии.

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".