Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БУЙЧЫКАЎ (БУЙЧИКОВ) Васілій 

БУЙЧЫКАЎ (БУЙЧИКОВ) Васілій

[1887, мяст. Тураў Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер горад Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — ?, Мінск, турма АДПУ], сын Васілія Буйчыкава* . Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1912). З 1916 другі святар, у 1920-я г. настаяцель Свята-Іаанаўскай царквы ў мяст. Пагост Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 25.12.1932. Асуджаны 28.3.1933 з псаломшчыкам Паўлам Будзіловічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы (усяго каля 30 чалавек) асобай нарадай пры АДПУ за «агітацыю супраць калгасаў» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’ю Б. выслалі ў Паўночны край. Рэабілітаваны 19.9.1956 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. № 7205-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


* Быў паслушнікам Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра. Вучыўся ў Мінскім духоўным вучылішчы. Служыў псалом­шчыкам. 6.5.1884 рукапаложаны ў сан дыякана і прызначаны ў?Ільінскую царкву мяст. Тураў Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер горад у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".