Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БРУЯКІН (БРУЯКИН) Іаан Іванавіч 

БРУЯКІН (БРУЯКИН) Іаан Іванавіч

[1869, в.  Смодзіна (?) Мазырскага пав. Мінскай губ. — ?], протаіерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў настаўніцкія курсы, рукапаложаны ў іерэя (1900). Служыў (з Іаанам Зенюком) у царкве Мінскага жаночагаым першакласнага Спаса-Праабражэнскага манастыра, працаваў настаўнікам у 1-м Мінскім прыходскім вучылішчы, быў членам і справаводам Мінскага аддзялення вучылішчнага савета пры Епархіяльным Мікалаеўскім брацтве. З 1907 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Станькава Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. З 1912 служыў у Міхайлаўскім храме в. Варонічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Рудзенск) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. З 1915 духаўнік 4-й акругі Ігуменскага пав. Арыштаваны 22.2.1930. Асуджаны са святаром Антоніем Валачковічам, царкоўным актывістам Аляксандрам Шэлегам (н. ў 1897) 5.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Новасібірск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. № 26857-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".