Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БОЎБЕЛЬ (БОВБЕЛЬ) Мікалай Ігнатавіч 

БОЎБЕЛЬ (БОВБЕЛЬ) Мікалай Ігнатавіч

[1902, в.  Хомск Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту дыякан Пакроўскай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 24.8.1940. Асуджаны 21.5.1941 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.6.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. № 9098-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".