Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Сімяон 

БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Сімяон

[1875, в.  Жары Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Сын Міхаіла Біруковіча* . Скончыў Кіеўскую духоўную семінарыю (1898?), рукапаложаны ў іерэя (1900). З 1901 настаяцель Раства-Багародзіцкай (?) царквы в. Ямінск Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любаньскі р-н Мінскай вобл., павятовы назіральнік Бабруйскага епархіяльнага вучылішчнага савета. У 1905—17 павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры Бабруйскім Мікалаеўскім саборы. У 1920-я г. настаяцель Бабруйскай Казанскай царквы. З 1930 жыў у Маскве, потым у Вырыцы Ленінградскай вобл. Арыштаваны 21.4.1931. Асуджаны 8.10.1931 па справе «царкоўнікаў» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ва Усольскі канцлагер АДПУ Свярдлоўскай вобл., потым у  Вішэрскі канцлагер АДПУ Уральскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № п-83017 захоўваецца ў архіве УФСБ Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобл.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии.

 


* У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1868). Служыў ва Успенскім храме в. Жары. 21.3.1888 пераведзены ў Свята-Троіцкую царкву в. Загалле Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл. Узнагароджаны набедранікам (да 1880), камілаўкай (да 1900). Пасля 1903 за штатам.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".