Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Павел 

БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Павел

[1875, в. Гарадзец Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], сын Платона Біруковіча* , брат Леаніда Біруковіча. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?). Рукапаложаны ў іерэя (1899). З 1900 настаяцель Успенскай царквы в. Сморкі Барысаўскага пав. Мінскай губ. (з 1978 в. Зорычы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.), дзе раней служыў яго брат. З 1912  — у Пакроўскім храме в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Свята-Духавай царквы в. Гатава Мінскага пав., Мікалаеўскай царквы в. Замасточча Мінскага пав., адной з цэркваў Барысава. Арыштаваны 2.12.1929 у Барысаве па адрасе: пр. Рэвалюцыі, д. 14, кв. 1. Асуджаны 13.1.1930 са святарамі Мінскай епархіі Паўлам Біруковічам, Паўлам Гаховічам, Грыгорыем Слупскім, Яўгеніем Хлябцэвічам, яго братам, сястрой і ў адзін дзень са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Васіліем Пашыным, Вячаславам Ражновым, Ігнаціем Сярпінскім і  інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. № 23252-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.

 


* Рукапаложаны ў 1854. Не пазней чым з другой паловы 1870-х г. і да 1899 настаяцель Успенскай царквы в. Брадзец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл.
Неабходна ўдакладніць: П.Біруковіч — цёзка па імені і прозвішчы настаяцеля ў 1870 — 80-я г. Параскева-Пятніцкага храма в. Вербавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Нараўлянскі р-н Гомельскай вобл.) Платона Біруковіча (рукапаложаны ў 1837; у? 1881 узнагароджаны нагрудным крыжам) і настаяцеля (з 1880-х г. і да 1903) Міхайлаўскай царквы в. Ровенская Слабада Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл.) Платона Біруковіча (рукапаложаны ў 1866), члена благачыннага савета 1-й? акругі Рэчыцкага пав.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".