Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Антоній Канстанцінавіч 

БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Антоній Канстанцінавіч

[1889, в. Амговічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 1933 (?), турма АДПУ]. Беларус. Верагодна, сын Канстанціна Біруковіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. З 1913 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Цыр Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Ровенская вобл., Украіна. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Навасады (тагачасны паштовы адрас: ст. Койданава) Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 10.1.1933 у в. Павуссе Дзяpжынскага р-на. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Пятром Арцюхом (1890), Іосіфам Бадуном (1908), Аляксеем Дарагушам (1898), Васілём Калоднікам (1902), Канстанцінам Каско (1893), Васілём Кашкелем (1898), Васілём Мураўскім (1874), Яўгенам Мураўскім (1878). 5.4.1933 асобай нарадай пры АДПУ асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.1.1959 Мінскім абл. судом. Групавая справа Б. і інш. № 13783 захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с.  67; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.


* Протаіерэй. Скончыў Мазырскую гімназію. Служыў з 1876. Рукапаложаны ў іерэя (18.4.1884). З 1885 і да 1930-х г. настаяцель Успенскай царквы в. Свірыдавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. Узнагароджаны камілаўкай (да 1901). З ліп. 1917 благачынны цэркваў 1-й акругі Рэчыцкага пав.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".