Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БЕЛАЙЦ Сергій Паўлавіч 

БЕЛАЙЦ Сергій Паўлавіч

[12.6.1903, Лібава, цяпер Ліепая, Латвія — 2.4.1985, в. Голдава Лідскага р-на Гродзенскай вобл.]. Беларус. З сям’і вайскоўца. Скончыў вышэйшае пачатковае гарадское вучылішча (1922), экстэрнам Брэсцкую рускую гімназію (1929). У 1932 пры Гродзенскай духоўнай кансісторыі вытрымаў экзамен на псаломшчыка. З 1.5.1933 служыў у Аляксандра-Неўскай царкве в. Сталовічы, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл., з 1934 — у храме ў  гонар іконы Божай Маці в. Міжэвічы, цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл., з 1936 — у  Міхайлаўскай царкве в. Перавалака, цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. У 1935 ажаніўся з Валянцінай Сашко (н. 1.1.1918), гадаваў дачку Лідзію (11.4.1937), сына Генадзя (23.2.1936). З 1939 і да 22.6.1942 паслядоўна служыў у Дзмітрыеўскай царкве в. Шчорсы, цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл., у Георгіеўскім храме в. Ятвеск, цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. 28.12.1941 вытрымаў пастырскі экзамен пры Навагрудскім епархіяльным упраўленні. Епіскапам Віцебскім і Полацкім Афанасіем (Мартасам) рукапаложаны ў дыякана (31.5.1942), святара (22.6.1942). З 17.11.1942 служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Явар, цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. З 4.7.1950 — у  Раства-Багародзіцкім храме в. Дварэц Дзятлаўскага р-на. З  30.7.1952 настаяцель Мікалаеўскай царквы в.  Азярніца Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 6.2.1961. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі». 21.11.1961 УКДБ Гродзенскай вобл. вызвалены і рэабілітаваны. Працягваў служыць у Азярніцкай царкве. З 13.2.1968 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Аранчыцы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. 31.12.1969 архіепіскапам Мінскім і Беларускім Антоніем (Мельнікавым) прызначаны ў Раства-Багародзіцкі храм в. Голдава. Таксама абслугоўваў суседні Лябедскі прыход. Узнагароджаны набедранікам (1943), скуф’ёй (1946), нагрудным крыжам (1954), паліцай (1964), нагрудным крыжам з упрыгожаннямі (1969), мітрай (1983). З  22.9.1984 за штатам. Асабовая справа Б. № 7236 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".