Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Павел Пятровіч 

БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Павел Пятровіч

[1892, в. Солаўе Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З  духоўнага саслоўя. У 1920-я г. настаяцель Свята-Духавай царквы в. Гладкава Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 27.2.1932. Асуджаны 9.4.1932 з Дзям’янам Куксавым, верагодна, старастам царквы, за «контррэвалюцыйную работу па зрыве гаспадарчай палітыкі партыі ў вёсцы» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ўказам прэзідыума Вярхоўнага савета СССР (16.1.1989) і пастановай пракуратуры Магілёўскай вобл. (31.5.1989). Групавая справа Б. і інш. № 10068 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

10.11.1933 у в. Язершчына, цяпер Магілёўскага р-на, арыштаваны Бекарэвіч Канстанцін Пятровіч (н. ў  1889; падчас арышту — жанаты, гадаваў пяць дзяцей), брат Паўла Бекарэвіча. 10.2.1934 калегіяй АДПУ асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс таксама невядомы. Рэабілітаваны 4.3.1958 трыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. № 6979-п захоўваецца ў  архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".