Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Канстанцін Іосіфавіч
[1879, в. Ількавічы Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. З 1908 настаяцель Ільінскай царквы в. Алексінічы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны ў 1937 у Магілёве. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.