Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Васілій Сафроніевіч
[1882, в. Чабатовічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], протаіерэй, сын Сафронія Аляксеевіча Бекарэвіча* . Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Язна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 15.6.1949. Асуджаны 6.9.1949 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.9.1993 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. № 23422-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД; За Христа пострадавшие.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.