Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БАЧКОЎ (БОЧКОВ) Філіп Антонавіч 

БАЧКОЎ (БОЧКОВ) Філіп Антонавіч

[1865, в.  Пірагова Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 30.6.1938, Чэрвень Мінскай вобл., турма НКВД], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у Мікалаеўскай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 9.10.1937 у в. Банькаўшчына, цяпер Мсціслаўскі р-н. Асуджаны з актыўнымі прыхаджанамі Дзям’янам Арцюхавым (1886), Сямёнам Новікавым (1876), Сяргеем Смаляковым (1900), Пятром Фядорчанкам (1875), Андрэем Пруднікавым (1900), Антонам Цубанавым (1880) тройкай НКВД 5.11.1937 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 28.11.1989. Групавая справа Б. і інш. № 12542-с захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".