Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » БАТАРЭВІЧ (БАТОРЕВИЧ) Серафім Сцяпанавіч 

БАТАРЭВІЧ (БАТОРЕВИЧ) Серафім Сцяпанавіч

[1905, в. Боблі Ковельскага пав. Валынскай губ., цяпер Ковельскі (?) р-н Валынскай вобл., Украіна — 1970-я г., Свярдлоўск, цяпер Екацярынбург, Расія], протаіерэй. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. У другой палове 1940-х г. настаяцель Мінскага Свята-Духава кафедpальнага сабоpа, сакратар архіепіскапа Мінскага і Беларускага Піцірыма (Свірыдава). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 31.3.1951 (паводле інш. звестак 28.3.1951) у Мінску па адрасе: вул. Бакуніна, д. 3. Асуджаны 25.9.1951 асобай нарадай МДБ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «актыўны ўдзел у выданні часопіса «Воскресное чтение», у якім друкаваў артыкулы антыатэістычнага зместу» дa 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Азёрны канцлагер НКВД Іркуцкай вобл. (ст. Тайшэт-Бpацк). Пасля вызвалення клірык Свярдлоўскай епархіі. Рэабілітаваны 6.6.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. № 10731-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНБЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".